Ці прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці за “разню ў Бучы” — стрым

Ці прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці за “разню ў Бучы”  — стрым

Факты масавых забойстваў мірнага насельніцтва, згвалтаванняў і марадзёрства, якія сталі вядомыя пасля вызвалення ад расійскіх акупантаў шэрагу ўкраінскіх гарадоў і вёсак, шакавалі свет. Расследаваннем злачынстваў расійскіх вайскоўцаў заняліся не толькі ўкраінскія следчыя: ва Украіну прыехалі прадстаўнікі Міжнароднага крымінальнага суда. Збіраюцца доказы, рыхтуюцца матэрыялы.


Што з сябе ўяўляе працэдура збору і перадачы матэрыялаў для суда ў Гаазе? Хто адкажа за злачынствы ў Бучы і іншых гарадах Украіны — непасрэдныя выканаўцы, камандзіры ці кіраўніцтва Расіі? Ці магчыма прыцягнуць да адказнасці Лукашэнку, які даў дазвол на праход расійскіх вайскоўцаў праз тэрыторыю Беларусі і фактычна стаў саўдзельнікам агрэсіі і здзейсненых злачынстваў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае юрыстка-міжнародніца, кандыдатка юрыдычных навук, экспертка Беларускага Хельсінкскага камітэта Кацярына Дэйкала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі