Ці падкажуць рэгіёны Мінску, як рэфармаваць эканоміку?

Ці падкажуць рэгіёны Мінску, як рэфармаваць эканоміку?

Чарговы “Кастрычніцкі форум” па традыцыі пройдзе ў Мінску ў кастрычніку. Як звычайна, ён збярэ вядучых экспертаў з Беларусі і замежжа, дзяржаўных і незалежных аналітыкаў, каб паспрабаваць знайсці адказ на пытанне: “Як рэфармаваць беларускую гаспадарку і зрабіць яе больш эфектыўнай”.

Але ўжо ў верасні адмысловыя канферэнцыі ў межах “Кастрычніцкага форуму” пройдуць у рэгіёнах Беларусі.

Навошта “вывозіць” прадстаўнічы форум у рэгіёны, калі ўсе рашэнні наконт рэфармавання эканомікі прымаюць у сталіцы? Якія пытанні выносяцца на абмеркаванне падчас выязных канферэнцый? Ці быў вынік ад папярэдніх сустрэч? Хто з вядучых экспертаў і высокіх беларускіх чыноўнікаў возьме ўдзел у рэгіянальнай працы “Кастрычніцкага форуму”?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар Даследчага цэнтра “Інстытут прыватызацыі і менеджменту”, адзін з ініцыятараў правядзення Кастрычніцкага эканамічнага форуму Аляксандр Чубрык.

Ці падкажуць рэгіёны Мінску, як рэфармаваць эканоміку?
Аляксандр Чубрык, фота Еўрарадыё
Слухаць ці спампаваць падкаст эфіра ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі