“Чыжоўка-Арэну” перададуць ва ўласнасць дзяржавы

“Чыжоўка-Арэну” перададуць ва ўласнасць дзяржавы

Шматфункцыянальны спартова-забаўляльны комплекс “Чыжоўка-Арэна” перададуць з камунальнай уласнасці Мінска ва ўласнасць дзяржавы. Такую пастанову апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэ-партале.

З дакумента вынікае, што “Чыжоўка-Арэна” павінна перайсці ва ўласнасць дзяржавы да 1 сакавіка 2018 года на бязвыплатнай аснове. Балансавы кошт аб’екта на 1 кастрычніка 2017 года ацэньваецца ў 170 947,88 тысячы рублёў. У будучыні комплекс будзе падпарадкоўвацца Міністэрству спорту і турызму.

“Чыжоўка-Арэна” была адчыненая ў 2014 годзе пасля пяці год будоўлі, цягам якіх здарыліся карупцыйныя скандалы. Меркавалася, што комплекс будзе самаакупацца да 2018 года і стане хатняй арэнай для хакейнага клуба “Юнацтва”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі