Чыноўнік падрабляў рашэнні райвыканкама на будаўніцтва жылых дамоў

Чыноўнік падрабляў рашэнні райвыканкама на будаўніцтва жылых дамоў

У Магілёўскай вобласці чыноўнік падрабляў дазволы на будаўніцтва жылых дамоў. Ён працаваў начальнікам аддзела архітэктуры і будаўніцтва аднаго з райвыканкамаў і неаднаразова вырабляў рашэнні выканкама. У іх чыноўнік незаконна ўключаў пункты, якія ўтрымлівалі дазволы для шэрагу грамадзян на працяг будаўніцтва жылых дамоў. А рабілася гэта на зямельных участках, якія раней прадастаўляліся выключна для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі.

Як інфармуе БЕЛТА, начальнік аддзела забяспечваў падробленым дакументам усе атрыбуты, характэрныя для сапраўдных рашэнняў выканкама. Якім чынам была выкрытая гэтая дзейнасць, не паведамляецца. Чыноўніка звольнілі. У яго адносінах распачалі крымінальную справу, артыкул — "перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў". Мужчыне пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі. Адзначаецца, што ён не толькі нанёс шкоду працы райвыканкама, але і падарваў аўтарытэт улады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі