"Чую ўпершыню". Што кажуць чыноўнікі пра прымус студэнтаў да галасавання

Што кажуць чыноўнікі пра прымус студэнтаў да галасавання

Што кажуць чыноўнікі пра прымус студэнтаў да галасавання / @rubanau_collage

Студэнтаў зноў прымушаюць ісці галасаваць, пажадана датэрмінова. Ім пагражаюць незасяленнем у інтэрнат, няздачай экзамену ці нават адлічэннем.

Так было раней, так адбываецца і цяпер. Еўрарадыё атрымала некалькі сігналаў ад студэнтаў ВНУ, што ім, "каб пазбегнуць праблем", настойліва рэкамендуюць "выканаць свой грамадзянскі абавязак". Потым універсітэты рапартуюць пра "актыўны ўдзел у галасаванні" на сайтах і ў сацсетках.

А што будзе, калі не пайсці на выбары? Еўрарадыё абтэлефанавала чыноўнікаў і пад выглядам занепакоенага студэнта задала ім гэтыя пытанні.

“Мусіце ўсё ж аддаць свой голас”

Тэлефануем у камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама. Там кажуць, што яны не курыруюць пытанняў ВНУ, але ўсё роўна параілі зрабіць "выбар".

— У нас ва ўніверсітэце загадчык кафедры сабрала ўсю нашу групу і настойліва прасіла прыйсці на выбары. Нават намякала на нейкія санкцыі. Што ў мяне не атрымліваецца. Скажыце, мне і праўда могуць нешта зрабіць, калі я не прагаласую?

“Слышу впервые”. Что говорят чиновники о принуждении студентов к голосованию
Студэнтаў зноў прымушаюць ісці на выбары / BELTA
“Слышу впервые”. Что говорят чиновники о принуждении студентов к голосованию
Чыноўнікі кажуць, што нікога галасаваць не прымушаюць / vk.com
“Слышу впервые”. Что говорят чиновники о принуждении студентов к голосованию
Чыноўнікі кажуць, што галасаваць ці не — выбар кожнага чалавека / ggau.by
“Слышу впервые”. Что говорят чиновники о принуждении студентов к голосованию
У ЦВК лічаць, што прымус да галасавання — гэта не праблема / zarya.by

— Вы тэлефануеце ў Цэнтральную выбарчую камісію, каб паскардзіцца на вашага загадчыка кафедры? Які вы хочаце адказ ад мяне пачуць?

— Што мне рабіць і як быць. Я непакоюся за сябе.

— Гэта ваша жаданне: удзельнічаць ці не.

— І нічога дрэннага мне не зробяць?

— Малады чалавек, гэта ваша жаданне. Усяго добрага, да пабачэння.

Дзіўна, што супрацоўніца Цэнтральнай выбарчай камісіі так непаважліва рэагуе на тое, што мы сігналізуем пра парушэнне Выбарчага кодэкса.

І словы чыноўнікаў зноў супярэчаць рэальнасці: студэнтаў "настойліва просяць" галасаваць, а адказныя ўстановы — як тры знакамітыя малпачкі: "Нічога не бачу, нічога не чую, нічога не скажу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.