Вы тут

Чупрыс: ёсць укіды інфармацыі, быццам заробкі ў бюджэтнікаў знізіліся

Вольга Чупрыс / БЕЛТА

Адміністрацыя прэзідэнта адсочвае заробкі ў бюджэтнікаў. Пра гэта намесніца кіраўніка Адміністрацыі Вольга Чупрыс заявіла журналістам падчас наведвання Ваўкавыскага каледжа Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Чыноўніца назвала інфармацыйнымі ўкідамі звесткі пра зніжэнне заробкаў у бюджэтнай сферы. 

"Ёсць выпадкі ўкідвання інфармацыі пра тое, што заработная плата ў адукацыі, спартыўных школах, культурнай сферы знізілася. Праведзены маніторынг паказаў, што фонд заработнай платы на студзень не паменшыўся", — перадае БЕЛТА яе словы.

Чупрыс заявіла, што былі асобныя выпадкі з перакосамі ў налічэнні заробкаў. Яна патлумачыла іх няправільнымі падлікамі. Па выніках пераліку заробкі былі выраўненыя.

Новая сістэма налічэння заробкаў бюджэтнікам пачала дзейнічаць з Новага года. Пасля яе ўвядзення шмат хто з работнікаў бюджэтнай сферы стаў у сацсетках наракаць на зніжэнне заробкаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.