ЧС па хакеі: Нарвегія абыграла Данію — 4:3

Ужо на трэцяй хвіліне датчане адкрылі лік і літаральна праз некалькі секунд закінулі ў браму нарвежцаў яшчэ адну шайбу. Датчане так захапіліся жорсткімі атакамі, што пачалі парушаць правілы і паплаціліся: ім давялося гуляць у меншасці, чым і скарысталіся нарвежцы.



У другім перыядзе датчане таксама парушалі правілы і нарвежцы ўдала выкарысталі тыя хвіліны, калі супернікі апынуліся ў меншасці, каб зраўняць лік. Затым было яшчэ адно парушэнне з боку датчан, з-за чаго быў прызначаны буліт, які Нарвегія рэалізавала.



У трэцім перыядзе нарвежцы давялі лік да адзнакі 4:2, аднак зборная Даніі не здавалася і закінула яшчэ адну шайбу. Аднак атрымаць перамогу датчане не здолелі. Вынік — 4:3 (1:2, 2:0, 1:1).



Нагадаем, што сёння таксама прайшлі матчы паміж Італіяй і Францыяй (2:1) і Нямеччынай і Латвіяй (3:2).

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі