Чэргі на мяжы з Літвой выраслі яшчэ болей — ужо 438 машын

У другой палове дня 5 лютага на беларуска-літоўскай мяжы істотна выраслі чэргі грузавых аўтамабіляў.  Як вынікае з інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта, па стане на 16.00 у Каменным Логу стаіць 140 фураў, столькі ж машын у Катлоўцы, 117 грузавікоў — у Беняконях і 41 машына — у Прывалцы.

Тым часам на памежных пераходах на беларуска-польскай мяжы таксама з’явіліся чэргі, якіх яшчэ раніцай зусім не было: Брузгі — 77 машын, Бераставіца — 25, Казловічы — 16.

На латвійскай мяжы праезд цалкам вольны.