ЧБ па футболе: “Шахцёр” і “Мінск” атрымалі перамогі (відэа)

11 траўня салігорскі “Шахцёр” упэўнена перамог жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” — 2:0. Пасля 7 тураў гарнякі знаходзяцца на 4-м радку ў турнірнай табліцы і маюць 12 ачкоў. Жодзінцы на 9-м месцы і маюць 6 ачкоў.



“Нёман” прайграў у сябе дома “Мінску” — 0:1. Гродзенцы цяпер маюць 7 ачкоў і знаходзяцца на 7-м радку, у “Мінска” 10 ачкоў і 5-ты радок у табліцы.



Аўтсайдэр “Белшына” сёння адабрала ачкі ў “Нафтана” — 1:1. Пры гэтым навапалачане працягваюць бяспройгрышную серыю і наступаюць на пяткі мінскаму “Дынама”. “Нафтан” цяпер на 3-м месцы з 15-цю ачкамі, а дынамаўцы — на 2-м (16 ачкоў).



Нагадаем, што ўчора, 10 траўня, сталічнае “Дымана” нечакана пацярпела паразу ў гасцях ад аднаклубнікаў з “Брэста” (вынік гульні 2:1) і страціла пазіцыю лідара. Брэстаўчане наадварот узняліся на 10-е месца з самага ніжняга радка. У іх цяпер 6 ачкоў.


“Гомель” таксама ў суботу згуляў у сухую нічыю з “Дняпром” — 0:0. У гамяльчан 8-е месца, а магілеўчане знаходзяцца ў самым нізе табліцы.



БАТЭ перамог “Слуцк” — 3:0 — і дзякуючы гэтаму стаў лідарам чэмпіянату. “Слуцк” пакуль на 6-м месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі