Чатыры чалавекі траўмаваныя падчас першага забегу быкоў у Памплоне (фота, відэа)

Чатыры чалавекі траўмаваныя падчас першага забегу быкоў у Памплоне (фота, відэа)

Сёлета падчас першага ранішняга забегу быкоў у іспанскім горадзе Памплона былі траўмаваныя 4 чалавкі. Тры з іх атрымалі чэрапна-мазгавыя траўмы, адзін — траўму рукі. Першы бег цягнуўся толькі 2 хвіліны 28 секунд, паведамляе выданне El País

На дыстанцыю ў 875 метраў, якая праходзіць па вуліцах горада, выпускаюць 12 быкоў, ад якіх збягае натоўп людзей. Адбываецца гэта кожную раніцу з 7 па 14 ліпеня. Па розных звестках, кожны ліпень у дні Сан Ферміна — у сталіцу Навары — Памплону прыязджае ад 1 да 3 млн чалавек. 

Часта падчас бегу быкоў здараюцца трагічныя выпадкі. Рэкордным па колькасці ахвяр стаў 1924 год, калі быкі забілі 13 і паранілі 200 чалавек. Агулам пасля 1924-га ў Памплоне падчас забегаў загінулі 14 чалавек. Апошнія два смяротныя выпадкі былі ў 1995 годзе (тады бык затаптаў 22-гадовага амерыканца) і ў 2009-м (загінуў 27-гадовы мужчына).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі