Часопіс Playboy закрывае друкаваную версію ў ЗША

Часопіс Playboy закрывае друкаваную версію ў ЗША

Славуты часопіс Playboy да канца 2020 года перастане выходзіць у друкаванай версіі. Праўда, пакуль толькі ў ЗША. Пра гэта заявіла сама рэдакцыя выдання ў сваім адкрытым лісце.

Уладальнікі часопіса прызнаюць, што на рашэнне ўскосна паўплывала эпідэмія каранавіруса: яна замарудзіла вытворчасць і сарвала тэрміны паставак. 

Аднак галоўнай прычынай рашэння называецца падзенне цікавасці да друкаванай версіі часопіса. 

Апошнім друкаваным нумарам у ЗША стане выпуск "Вясна 2020". Пасля гэтага выданне стане цалкам анлайнавым. 

Часопіс Playboy вядзе сваю гісторыю ад 1953 года. Найбольшай папулярнасці ён дасягнуў на пачатку 1970-х: тады наклад выдання складаў больш за 5,5 мільёна асобнікаў у месяц.

На падзенне накладаў моцна паўплывала развіццё інтэрнэту. З мінулага года часопіс перайшоў на квартальныя выпускі замест штомесячных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі