Час збірацца на “Камяніцу”

А што ты ведаеш пра фэст "Камяніца" і яго ўдзельнікаў? Самы дасведчаны ўдзельнік анкетавання атрымае эксклюзіўную магчымасць бясплатна пайсці не толькі на сам фэст, але і на "Сяброўскую вячэру" — фолк-тусоўку, якая адбудзецца напярэдадні форуму. 

 

Вынікі анкетавання мы падвядзём у 16:00 5 верасня. Каб атрымаць прызавыя запрашальнікі, трэба ўсяго толькі першым адказаць правільна на максімальную колькасць пытанняў тэста. Адказы пакідай у каментарыях. Калі ласка, аўтарызуйся праз сацыяльныя сеткі, ці хаця б пазначай кантакты, каб мы маглі паведаміць, што ты перамог.

 

1. У гэтым годзе фестываль "Камяніца" праводзіцца ў … раз:

А) 5

Б) 4

В) 6

Г) Апошні.

 

2. Гэты гурт пакуль яшчэ не станавіўся хэдлайнерам фэста:

А) KRIWI

Б) Вопли Видоплясова

В) Стары Ольса

Г) Иван Купала.

 

3. Гэты музыка ўжо запомніўся па папярэдніх "Камяніцах", а ў гэтым годзе прэзентуе на фэсце свой новы праект, які ў Беларусі пакуль не засвяціўся:

А) Лявон Вольскі

Б) Андрэй Палаўчэня

В) Алег Скрыпка

Г) Маша Яр.

 

4. Адзначце гурт, удзельнікі якога праехалі на роварах каля 7000 кіламетраў, збіраючы аўтэнтычныя песні для свайго рэпертуару: 

А) Orkiestra Sw.Mikolaja

Б) Фолкнери

В) Палац

Г) Буранаўскія бабулі.

 

5. Гэты замежны гурт умудрыўся стаць аўтарам найлепшага беларускага музычнага альбому 2012 года па меркаванні замежных жа экспертаў:

А) Morfe

Б) Hwarna

В) ДахаБраха

Г) Ляпис Трубецкой.

 

6. Па-за фестывальнай праграмай на "Камяніцы" можна будзе ўбачыць (магчыма, правільных адказаў некалькі): 

А) Калдуны бульбяныя з мясам

Б) Калдуны мучныя з мясам 

В) Калдуна Георгія 

Г) Калдуна Дзмітрыя.

 

7. Чым займаюцца ўдзельнікі сёлетняй "Камяніцы" па-за фестывальным жыццём (супаставіць варыянты з двух слупкоў):

 

1. Алег Хаменка

2. Зміцер Сасноўскі

3. Гурт Guda

4. Андрэй Палаўчэня

5. Руся

 

А) Займаецца кранія-сакральнай астэапатыяй

Б) Выкладае культуралогію ў ВНУ

В) Выдае кнігі і часопіс пра дударства ў Беларусі

Г) Аб'яўляе прыпынкі ў сталічных аўтобусах 

Д) Выкладае ў школе традыцыйнага мастацтва

 

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі