Чарговае здарэнне на чыгунцы: у Оршы з цыстэрны працякаў бензін

Чарговае здарэнне на чыгунцы: у Оршы з цыстэрны працякаў бензін

Чарговае здарэнне на чыгунцы: у Оршы з цыстэрны працякаў бензін. Як інфармуе прэс-служба МНС, адбылося гэта 6 жніўня на станцыі Орша-Цэнтральная. Падчас агляду грузавога цягніка высветлілася, што з цыстэрны па зварным шве працякае бензін, прызначаны для прамысловых мэтаў (уласнік грузу — расійская кампанія). Яе накіравалі на месца на станцыі, прызначанае для ліквідацыі аварыйных сітуацый. Там паліва перапампавалі ў іншую цыстэрну.

Адзначаецца, што падчас інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Мяркуецца, што яго прычынай стала расколіна, якая з'явілася ў зварным шве цыстэрны. Аднак дакладную прычыну назаве камісія Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі і Віцебскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду.

Здарэнні на чыгунцы апошнім часам сталі адбывацца рэгулярна. Гэта дало падставу аднаму з блогераў заявіць пра існаванне "сістэмнай праблемы".

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 06.08:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі