Чарговае пахаладанне ў Беларусі пачнецца ў першы дзень зімы

Чарговае пахаладанне ў Беларусі пачнецца ў першы дзень зімы

Чарговае пахаладанне ў Беларусі пачнецца ў першы дзень зімы. Уначы ў нядзелю, 1 снежня, будзе ад -2 да -7 градусаў. Аднак месцамі ў дзённыя гадзіны захаваецца плюсавая тэмпература — да 2 цяпла, месцамі — да -4 градусаў.

У бліжэйшыя дні наша краіна будзе знаходзіцца пад уздзеяннем цыклона з Атлантыкі: удзень захаваецца плюсавая тэмпература (месцамі — да +8), у начныя гадзіны — не ніжэй за мінус 3 градусы. У пятніцу і суботу практычна па ўсёй Беларусі прагназуюцца мокры снег і дождж. Снег магчымы і ў пачатку снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі