Вы тут

Чаму на стадыёне "Дынама" аблысеў газон, і што пра гэта сказаў Лукашэнка

Стадыён "Дынама"/Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў, minsk2019.by

14 красавіка на мінскім стадыёне "Дынама" прайшоў першы ў гэтым сезоне футбольны матч: "Дынама-Мінск" — "Гарадзея". Гледачы са здзіўленнем убачылі, што хвалёны дынамаўскі газон, на які па тэндарах выдаткавалі 432 тысячы еўра, выглядае, як быццам перад гульнёй на ім пасвіўся статак кароў. Зялёная траўка перамяжоўвалася з вялізнымі пралысінамі. І гэта за 67 дзён да адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску!

Стадыён "Дынама"

Жаласны стан газона заўважылі не толькі футбольныя фанаты. 15 красавіка на пасяджэнні выканкама НАК стан поля раскрытыкаваў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік краіны прымае праблемы са стадыёнам "Дынама" вельмі блізка да сэрца. Напрыклад, ініцыятыву правесці на арэне, якая рыхтуецца да правядзення Еўрапейскіх гульняў, канцэрт з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэння БНР, Лукашэнка назваў асабістай абразай.

Пры гэтым на "Барысаў-арэне", дзе 14 красавіка таксама праходзіў матч чэмпіянату Беларусі па футболе, газон выглядае нашмат лепш! Мяркуйце самі:

"Барысаў-Арэна"

Атрымаць аператыўны каментарый пра стан поля ад кіраўніцтва стадыёна "Дынама" за першую палову дня не ўдалося. У прыёмнай гендырэктара арэны нам адказваюць, што пакуль думаюць, разбіраюцца з сітуацыяй.

Больш цікавых падзей 15 красавіка ў праграме "Еўразум"