Цэнтравыбаркам вынес папярэджанне групе Някляева

Такое рашэнне было прынятае на сённяшнім паседжанні ЦВК. На думку сяброў Цэнтравыбаркаму, ініцыятыўная група дапусціла такія парушэні, як збор подпісаў непаўналетнімі, перадача пасведчання сябра ініцыятыўнай групы іншаму чалавеку, датэрміновы распаўсюд агітацыйнай прадукцыі, агітацыйная прадукцыя, зробленая за межамі Беларусі. Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына адзначыла, што папярэджанне – дастатковая мяккая мера. Бо за кожнае з гэтых парушэнняў Някляева маглі б зняць з выбарчай кампаніі.

Як паведамляе Радыё "Свабода", кіраўнік групы Андрэй Дзмітрыеў прызнаў, што частка пасведчанняў ініцыятыўнай групы была згубленая і трапіла ў чужыя рукі. Але ён катэгарычна абверг датычнасць групы Някляева да ўлётак, надрукаваных у Самары і распаўсюджаных у Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі