Цапкала: мне здаецца, што Расія заняла нейтральную пазіцыю па выбарах у Беларусі

Цапкала: мне здаецца, што Расія заняла нейтральную пазіцыю па выбарах у Беларусі

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Беларусі, былы кіраўнік беларускага Парка высокіх тэхналогій Валерый Цапкала адказваў на пытанні ў эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы". Між іншым, у яго спыталі пра ролю Расіі ў цяперашняй прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў нашай краіне.

"Мне здаецца, што цяпер Расія заняла нейтральную пазіцыю і будзе найперш арыентавацца на выбар беларускага народу, — кажа Цапкала. — Я не бачу ў цяперашні момант, каб Расія нейкім чынам актыўна ўмешвалася ва ўнутрыпалітычны працэс у Беларусі".

Як вядома, Аляксандр Лукашэнка неаднаразова выступаў з намёкамі наконт Расіі ці расійскіх алігархаў, якія нібыта неяк спрабуюць паўплываць на сітуацыю. Такія ж намёкі прагучалі і на БТ.

Што яшчэ гаварыў Валерый Цапкала? Што прадстаўляе "найперш сябе" і "дастаткова вялікі... спектр беларускага грамадства... які нацэлены на перамены...". Што беларусы стаміліся ад 26 гадоў кіравання краінай Лукашэнкам, таму ў кіраўніка дзяржавы нізкі рэйтынг. Згадаў пра масавую міграцыю за мяжу людзей з-за кепскай эканамічнай сітуацыі, пра зніклых апазіцыйных палітыкаў Юрыя Захаранку і Віктара Ганчара.

Палітык кажа, што ў яго падтрымку ўжо сабрана больш за 180 тысяч подпісаў. "Я не ведаю, якія аргументы можа выкарыстаць улада, каб не зарэгістраваць мяне ў якасці кандыдата", — заявіў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі