Бюджэт на 2014 год Палата прадстаўнікоў прыняла за паўтары гадзіны

На паседжанні 12 снежня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі праект рэспубліканскага бюджэту на 2014 год у першым чытанні.



Па словах міністра фінансаў Андрэя Харкаўца, параметры бюджэту дазваляюць забяспечыць неабходнае фінансаванне сацыяльнай сферы, рэалізаваць механізмы павышэння заработнай платы, аказаць дапамогу рэальнаму сектару эканомікі.



Праект бюджэту на 2014 год сфармаваны зыходзячы з росту ВУП у 3,3%. Агульная сума прыбыткаў кансалідаванага бюджэту прагназуецца ў 205 трыльё1наў 984,7 мільярда рублёў, ці 29% ВУП. Прыбыткі па праекце рэспубліканскага бюджэту прадугледжваюцца ў суме 128 трыльёнаў 594,1 мільярда рублёў, ці на 19% вышэй, чым чакаецца ў 2013 годзе. Фармаванне бюджэту краіны на 2014 год зроблена на бездэфіцытнай аснове, перадае БелаПАН.



Харкавец паведаміў, што выплаты па дзяржаўных пазыках у 2014 годзе складуць 2,6 мільярда долараў. Урад, па яго словах, валодае сродкамі для гэтых плацяжоў. Аднак ва ўрадзе лічаць важным рэфінансаванне часткі плацяжоў, дадаў міністр фінансаў. У прыватнасці, для гэтых мэт плануецца прыцягнуць вонкавыя і ўнутраныя запазычанні ў памеры 2 мільярды долараў.



Фота — vu.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі