Б'ёрк зняла 10-хвіліннае відэа на песню "Black Lake" (глядзець)

Б'ёрк апублікавала на сваёй афіцыйнай YouTube-старонцы новае відэа на кампазіцыю "Black Lake". Прыхільнікі ўспрынялі ролік з захапленнем. "Яна сапраўды з іншай планеты, а можа наогул не з нашага Сусвету. Менавіта тое, што ад яе чакаў апошнія гады", — каментуе навінку адзін з прыхільнікаў.

Відэа цягнецца больш за 10 хвілін. Здымкі міні-фільма прайшлі ў Ісландыі раней у гэтым годзе. Песня "Black Lake" ўвайшла ў трэкліст дзевятага студыйнага альбома спявачкі "Vulnicura", які паступіў у продаж 20 студзеня. Цікава, што Б'ёрк брала ўдзел ў прадзюсаванні усіх трэкаў з пласцінкі.

Паводле apelzin.ru

Фота: www.bjork.fr

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі