Былы пасол Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня знайшоўся на Акрэсціна

Ігар Ляшчэня / Еўрарадыё​
Ігар Ляшчэня / Еўрарадыё​

Прозвішча былога пасла Беларусі ў Славакіі Ігара Ляшчэні з'явілася ў спісах затрыманых, якія ўтрымліваюцца на Акрэсціна. Напярэдадні ў экс-дыпламата прайшоў ператрус.

Сілавікі ў сераду, 11 жніўня, прыйшлі з ператрусамі да цэлага шэрагу ўдзельнікаў праекта "Сход".  Праваабаронцы паведамлялі аб затрыманні некалькіх дзясяткаў чалавек.

"Сход" прыдумалі як альтэрнатыву Палаце прадстаўнікоў. Быў абраны 151 дэлегат, яны мусілі заняцца пошукам шляхоў пераадолення крызісу праз перамовы. Пра мэты і задачы праекта яго старшыня Ігар Ляшчэня расказваў у інтэрв'ю Еўрарадыё ў сакавіку.

Ляшчэня да жніўня 2020 года ўзначальваў дыпмісію Беларусі ў Славакіі. Пасля падаўлення пратэстаў асудзіў гвалт і падаў у адстаўку. Аляксандр Лукашэнка звольніў Ляшчэню, а затым пазбавіў яго рангу надзвычайнага і паўнамоцнага пасла — як паведамлялася, "у сувязі са здзяйсненнем учынкаў, якія ганьбяць дзяржаўную (дыпламатычную) службу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі