Былы палітвязень Аляксандр Малчанаў выйшаў на волю

13 ліпеня а 6.00, яшчэ да пад’ёму яго выпусцілі з калоніі ў Насадах, інфармуе Радыё Свабода.





Аляксандр Малчанаў браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня 2010 года. Быў асуджаны на 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Вызвалены 14 верасня 2011 года.





Вясной 2012-га Малчанава прызналі вінаватым у крадзяжы металалому з жодзінскага заводу цяжкіх штамповак і асудзілі на 1,5 года зняволення. Збіраючы металалом, малады чалавек зайшоў на тэрыторыю прадпрыемства, якая не ахоўвалася. Там яго і затрымалі. Пазней ён сказаў, што збіраў металалом, бо не мог уладкавацца на працу і зарабляць грошы іншым чынам.

Фота: RFE/RL