Камітэт дзяржбяспекі дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ чатырох чалавек.
27 сакавіка ў спіс трапілі:
— 57-гадовы мінчук, палітвязень Аляксандр Грыдзюшка. Яго асудзілі на 4 гады, прызнаўшы вінаватым у абразе прадстаўніка ўлады, абразе Лукашэнкі, распальванні варожасці, а таксама незаконных дзеяннях з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі;
— 33-гадовы мінчук, палітвязень Яўген Юшкевіч. Гэта былы следчы, якога асудзілі на 11 гадоў па абвінавачанні ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, арганізацыі масавых беспарадкаў і распальванні варожасці;
— 53-гадовы мінчук, палітвязень Андрэй Валасач. Яго асудзілі на 6 гадоў, аьвінаваціўшы ў абразе Лукашэнкі, абразе прадстаўніка ўлады, удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні, распальванне варожасці і абразе суддзі;
— 38-гадовы жыхар Мінскай вобласці Сяргей Уласавец. У спісе КДБ адзначаецца, што яго вінавацяць паводле арт.289 (акт тэрарызму) і арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін) КК Беларусі.
Цяпер у спісе "тэрарыстаў" налічваецца 1041 чалавек. Сярод іх беларусы складаюць больш за траціну. "Тэрарыстамі" КДБ лічыць, напрыклад, Святлану Ціханоўскую, Марыну Золатаву, Марыю Калеснікаву, Максіма Знака ды іншых праціўнікаў рэжыму.