“Быць мілай мяне стаміла”: LEAR адгукнулася на апошнія падзеі сумным кліпам

“Быць мілай мяне стаміла”: LEAR адгукнулася на апошнія падзеі сумным кліпам

Спявачка LEAR апублікавала відэа на трэк “На стомленых крылах”. Валерыя стаіць на даху і спявае пра тое, што анёлы, з якімі мы “марылі жыць у шчаслівай краіне”, на стомленых крылах злятаюць у вырай.

Гэта не палітычны трэк — проста эмоцыі ад падзеяў, якія выліліся ў музыку. “Тое, што адбываецца ў нашай краіне цяпер, закранае ўсіх і кожнага. Сумных навінаў шмат, іх немагчыма ігнараваць, немагчыма быць абыякавымі. Быць мілымі нас усіх ужо стаміла”, — лічыць LEAR.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі