Вы тут

Бясплатны Wi-Fi з'явіўся яшчэ на двух станцыях мінскага метро

metropoliten.by

Бясплатны Wi-Fi з'явіўся яшчэ на двух станцыях мінскага метро. Гэта — "Магілёўская" і "Каменная Горка", інфармуе minsknews.by.

На сённяшні дзень да Wi-Fi можна падключыцца ўжо на 12 станцыях мінскага метро. Акрамя згаданых вышэй, гэта "Купалаўская", "Кастрычніцкая", "Плошча Якуба Коласа", "Акадэмія навук", "Плошча Леніна", "Пятроўшчына", "Уручча", "Першамайская", "Няміга", "Аўтазаводская".

Каб падключыцца да грамадскай сеткі Free Wi-Fi Minsk, неабходна прайсці аўтарызацыю па нумары мабільнага тэлефона.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.