Бура на Брэстчыне заваліла трасу дрэвамі (фота)

Бура на Брэстчыне заваліла трасу дрэвамі (фота)

21 чэрвеня Брэстчына перажыла самы сапраўдны разгул стыхіі. У самім Брэсце прайшла пылавая бура, паведамляе TUT.by. Моцны вецер узняў воблака пылу ў парку 1000-годдзя горада. Потым гарадскія вуліцы апынуліся ва ўладзе моцнай залевы з градам.

А трасу Р85 Слонім-Высокае шквалісты вецер заваліў дрэвамі. Па словах відавочцаў, перагароджанымі апынуліся некалькі участкаў трасы. Кіроўцы на адрэзку ад аграгарадка Відамля да Пружанаў трапілі ў сапраўдную пастку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі