БТ абвінаваціла амерыканскую амбасаду ў Беларусі ў няплаце падаткаў

Учора ўвечары ў праграме “Панарама” Першага канала было заяўлена, што супрацоўнікі амбасады ЗША ў Беларусі, грамадзяне нашай краіны, утойваюць свае прыбыткі і не выплачваюць падаткі.
Па словах журналіста канала, міністэрства па падатках і зборах "неаднаразова звярталася праз МЗС у амбасаду ЗША, каб атрымаць інфармацыю аб прыбытках наёмных працаўнікоў, але безвынікова".

Акрамя таго, беларуская амбасада ў Вашынгтоне накіроўвала ноты ў Дзярждэпартамент ЗША з просьбай прадаставіць адпаведную інфармацыю. "Амерыканскае дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Мінску па-ранейшаму хавае рэальныя прыбыткі беларускіх супрацоўнікаў", — сцвярджае аўтар матэрыялу.

Сума ў дэкларацыях аб прыбытках супрацоўнікаў амбасады, якая па ацэнках аўтараў складае каля 2 тысяч долараў, заніжаецца да некалькіх сотняў долараў. У якасці аргумента на БТ працытавалі словы нейкага Сяргея, які працаваў у офісе амбасады напрыканцы 1990-х гадоў і зарабляў 1 тысячу 200 долараў.


Інфармацыю пацвярджае начальнік міжнароднага ўпраўлення падатковых адносін міністэрства па падатках і зборах Ала Сундукава, якая пацвердзіла, што з амбасадай ЗША паўсталі праблемы.

Па словах Сундуковай, беларусы, якія працуюць у дыппрадстаўніцтве, добраахвотна пералічваюць падаткі, дэкларуюць свае прыбыткі. Праблема ў тым, што няма інфармацыі працадаўцы аб памеры іх заробкаў і поўнага спісу працаўнікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі