Вы тут

“BSB Банк” блакуе і разблакоўвае карткі карыстальнікаў: што адбываецца?

Myfin.by

Раніцай 14 траўня кліенты “BSB Банка” сутыкнуліся з блакіроўкай сваіх пластыкавых картак. Слухач Еўрарадыё Павел распавёў нам, што не мог карыстацца картай цягам 15 хвілінаў. Пасля банк разблакаваў рахунак — так жа нечакана, як і заблакаваў.

“Карта праходзіла праверку па пытанні несанкцыянаваных спісанняў. Цяпер яна актыўная, вы можаце карыстацца ёю ў поўным аб’ёме, — патлумачылі сітуацыю ў службе падтрымкі банка. — У рамках дамовы публічнай аферты па плацёжных картах банк можа блакаваць карту для правядзення такіх праверак паводле свайго меркавання”.