Брытанскі суд адхіліў пазоў Synesis аб зняцці з яе санкцый. Савет ЕС мяркуе, што кампанія забяспечыла ўлады Беларусі платформай назірання, якая здольная распазнаваць твары на відэа. Праграма дапамагала сілавікам знаходзіць пратэстоўцаў у 2020 годзе. А гэта робіць Synesis адказнай за рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў.
У чэрвені 2021 года ў чацвёрты пакет еўрапейскіх санкцый быў уключаны і сузаснавальнік кампаніі Аляксандр Шатроў. У 2022-м ён трапіў і пад амерыканскія санкцыі.
Гэта быў першы пазоў, прадстаўлены ў адпаведнасці з Палажэннем аб судовым пераглядзе санкцыйных рашэнняў, піша @devby.