Вы тут

Брытанская разведка: наступ Расіі на Данбасе страціў тэмп

УСУ не даюць Расіі ажыццявіць свае планы / Reuters

Расія прасоўваецца на Данбасе павольней, чым разлічвала, паведамляе брытанская выведка. За апошні месяц не ўдалося захапіць істотных тэрыторый, хоць першапачаткова былі невялікія поспехі. Пры гэтым узровень страт расійскай арміі застаецца высокім.

У цяперашні час Расія, верагодна, панесла страты ў памеры адной траціны наземных баявых сіл, якія яна накіравала ў лютым, — гаворыцца ў справаздачы.

Акрамя чалавечых страт, Расія будзе губляць інфраструктурныя аб'екты, беспілотнікі і іншую тэхніку для назірання і выведкі.

Расійскае маставое абсталяванне было ў дэфіцыце цягам усяго канфлікту, што запавольвала і абмяжоўвала наступальны манеўр. Расійскія сілы ўсё больш стрымліваюцца дэградуючымі магчымасцямі, нізкім маральным духам і зніжэннем баяздольнасці. Многія з гэтых магчымасцяў не могуць быць хутка замененыя або адноўлены і, хутчэй за ўсё, будуць працягваць перашкаджаць расійскім аперацыям ва Украіне. У існуючых умовах Расія наўрад ці рэзка паскорыць тэмпы свайго прасоўвання ў бліжэйшыя трыццаць дзён, — лічыць Мінабароны Вялікабрытаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.