Брытанію ў сярэдзіне траўня накрыла снежная бура

У некаторых раёнах англійскага графства Дэван, размешчанага на паўднёвым захадзе краіны, нечакана выпаў снег. Парывы ветра дасягалі хуткасці да 30 метраў у секунду і валілі дрэвы, якія заблакавалі дарогі.



На тэрыторыі графстваў Дэван і Корнуал абвешчана 14 папярэджанняў пра паводкі, звязаных з моцнымі дажджамі, якія абрынуліся на графствы 13 траўня.



Ахвяраў стыхіі няма, адзначаюць замежныя інфармагенцтвы.



Фота — AP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі