Брэстаўчанін вёз праз мяжу небяспечныя рарытэты з ртуццю

Брэстаўчанін спрабаваў увезці ў Беларусі пашкоджаныя антыкварныя барометры з ртуццю, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта. Раніцай 19 чэрвеня супрацоўнікі пункта пропуска “Дамачава” падчас афармлення на ўезд у Беларусь аўтамабіля Dodge памежнікі і мытнікі знайшлі ў машыне схованкі з амаль 90 адзінкамі незадэклараванага тавара. Сярод канфіскаваных прадметаў — сувеніры, іконы пачатку ХХ стагоддзя і два старадаўнія барометры.

Калі ўскрывалі адну з цэлафанавых упаковак, з колбы барометра выцекла ртуць. Як высветлілася, мужчына набыў пашкоджаную рэч і меркаваў, што зможа яе аднавіць. Супрацоўнікі пункта пропуска выклікалі МНС, каб правесці неабходныя працы па зборы небяспечнага рэчыва.

Фота: tamojinfo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі