Брэсцкія ўлады адмовілі ў вечарыне з нагоды 90-х угодкаў БНР

Упраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкаму адмовіла ў правядзенні 23 сакавіка вечарыны з нагоды 90-х угодкаў абвяшчэння БНР. Фармальнай нагодай для адмовы стала тое, што арганізатары не падалі заяўку на імпрэзу, паведаміў БелаПАН старшыня абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі. Ён падкрэсліў, што арганізатары хадайнічалі аб тым, каб упраўленне культуры паспрыяла правядзенню творчага вечару, прадаставіўшы актавую залу абласной бібліятэкі. Меркавалася, што на вечарыну ў Брэст прыедуць паэты, пісьменнікі, музыкі, гісторыкі.

БелаПАН