Брэсцкі першакласнік выпаў з пятага паверху

Брэсцкі першакласнік выпаў з пятага паверху

Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку з нагоды здарэння, пры якім шасцігадовы хлопчык атрымаў траўмы ў выніку падзення з вышыні. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца УСК Марына Дранькова.

Няшчаснае здарэнне адбылося 1 верасня прыкладна ў 19.10 на праспекце Машэрава ў Брэсце. У кватэры на пятым паверсе хлопчык абапёрся на маскітную сетку, прымацаваную з вонкавага боку гаўбца. Паводле папярэдняй версіі, металічныя мацаванні не вытрымалі вагі дзіцяці, і ён разам з сеткай зваліўся наніз на тратуарную плітку.

Падчас інцыдэнту маці першакласніка разам з яго бабуляй знаходзіліся ў іншым пакоі. 

Хлопчыка ў цяжкім стане шпіталізавалі ў дзіцячую абласную лякарню.

Праваахоўнікі правялі агляд месца здарэння, апыталі родных і суседзяў, прызначылі судова-медыцынскую экспертызу. Як падкрэслівае Дранькова, сям'я не стаіць на ўліку як нядбайная. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі