У Брэсце сілавікі затрымалі нарколага-псіхіятра Максіма Зайцава — загадчыка аддзялення Брэсцкага абласнога наркалагічнага дыспансера. Пра гэта перадае праваабарончы цэнтр "Вясна" са спасылкай на сілавікоў.
Паведамляецца, быццам мужчына пакінуў каментары пра Лукашэнку і старшыню брэсцкага гарвыканкама Аляксандра Рагачука. Сілавікі заяўляюць, што на Зайцава пачалі крымінальную справу паводле артыкулаў 368 і 369 КК (абраза Лукашэнкі і абраза прадстаўніка ўлады).