Вы тут

Брэсцкае "Дынама" ў плэй-оф Лігі Еўропы згуляе з "Лудагорцам"

Павел Савіцкі: хто ж там наступны сапернік? / vk.com/dynamobrest

Брэсцкае "Дынама" ў плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы згуляе з "Лудагорцам" з Балгарыі. Пра гэта стала вядома 18 верасня па выніках лёсавання ў швейцарскім Ньёне. Матч пройдзе 1 кастрычніка ў Мінску на стадыёне "Дынама". Пераможца трапіць у групавы раўнд еўракубка.

Дынамаўцы пачалі з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, прайшлі "Астану" і "Сараева", але ў 3-м раўндзе прайгралі "Макабі" з Тэль-Авіва (на відэа). І аўтаматычна трапілі ў Лігу Еўропы.

"Дынама" — адзіны прадстаўнік Беларусі, які працягвае ўдзельнічаць у футбольных еўракубках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.