Вы тут

Брэсцкае "Дынама" разграміла "Мінск", а БАТЭ перамог "Гарадзею"

ФК "Дынама-Брэст"

У суботу, 14 верасня, прайшлі першыя матчы 21 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі.

Брэсцкае "Дынама" на сваім полі разграміла "Мінск". Пры гэтым лік у гульні быў адкрыты ажно на 65-й хвіліне і ўсяго цягам 15 хвілінаў вынік матчу вызначыўся — 3:0.

БАТЭ таксама на сваім полі прыняў "Гарадзею" і выйграў з лікам 2:1. Падчас матчу быў выдалены галоўны трэнер гасцей Алег Радушка, а на 87-й хвіліне чырвоную картку паказалі абаронцу "Гарадзеі" Мілану Ёксімавічу.

Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" сціпла перамагло ў сябе дома "Нёман" — 1:0, а ў матчы "Дняпро" "Тарпеда" (Мінск) залічылі тэхнічны вынік 3:0.

Сёння 21 туры працягнецца матчамі "Славія" — "Энергетык-БДУ", "Іслач" — "Шахцёр", "Дынама" (Мінск) — "Слуцк".

Скончыцца тур у панядзелак, 16 верасня гульнёй "Віцебск" — "Гомель".

 

Відэа: АБФФ