Вы тут

Брэсцкае “Дынама” разграміла “Гарадзею” і вырвалася на першае месца

ФК "Дынама-Брэст"

Чарговыя матчы 7 тура чэмпіянату па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшлі ў суботу, 11 траўня. Найбольш значнай атрымалася гульня брэсцкага “Дынама” і “Гарадзеі”, якая скончылася перамогай дынамаўцаў з буйным лікам — 4:0. Пасля гэтага матчу брэстаўчане з 17 ачкамі ачолілі турнірную табліцу. За імі ідзе салігорскі "Шахцёр" з 15 ачкамі, але адной гульнёй у запасе.

У той самы дзень жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” мінімальна перамагло “Слуцк” — 1:0, а "Дняпро" саступіў "Нёману" — 0:3. "Іслач" атрымала валявую перамогу над "Энергетыкам-БДУ" — 2:1.

Раней, 10 траўня прайшоў матч "Славія" — "Мінск" — 4:3.

Сёння 7 тур завершыцца гульнямі "Дынама" (Мінск) — "Гомель", "Віцебск" — "Шахцёр", БАТЭ — "Тарпеда" (Мінск).