Вы тут

Брэсцкае "Дынама" афіцыйна зацвердзіла новага трэнера

Марцэл Лічка / dynamo-brest.by

Футбольный клуб "Дынама-Брэст" афіцыйна зацвердзіў новым галоўным трэнерам каманды чэшскага спецыяліста Марцэла Лічку. Кантракт з ім падпісаны на адзін сезон з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год.

Як адзначае прэс-служба клуба, у снежні 2018 года Лічка пачаў навучанне на трэнерскую катэгорыю PRO. Гэта дазволіць яму ў новым сезоне афіцыйна заняць пасаду галоўнага трэнера брэсцкай каманды. Разам з ім працу працягне ўвесь трэнерскі штаб.

Лічка прыйшоў у "Дынама-Брэст" узімку 2018 года. Да жніўня ён працаваў старшым трэнерам, а пасля адстаўкі 30-гадовага Аляксея Шпілеўскага ўзначаліў каманду на пасадзе кіраўніка трэнерскага штаба. Пад яго кіраўніцтвам брастаўчане правялі 14 афіцыйных матчаў (8 перамог, 3 нічыі, 3 паразы).