Брэсцкае "Дынама" абыграла "Мінск", два галы забіў Гардзяйчук

Брэсцкае "Дынама" абыграла "Мінск", два галы забіў Гардзяйчук

2 верасня стартаваў 20-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. "Слуцк" абыграў "Арсенал" — 1:0. Брэсцкае "Дынама" здабыла валявую перамогу над "Мінскам" — 3:1. Два галы забіў Міхаіл Гардзяйчук, які ў ліпені ў чарговы раз вярнуўся ў каманду. Для дынамаўцаў, якія змагаюцца за выжыванне ў эліце, гэта важная перамога. Тым больш над камандай з першай пяцёркі.

Іншыя матчы пройдуць 3-4 верасня. Лідар першынства "Шахцёр" у нядзелю прыме "Нёман", а БАТЭ ў той жа дзень згуляе ў гасцях з "Гомелем".

У "Шахцёра" 39 ачкоў (пасля 18 матчаў), у БАТЭ — 36 (19), у мінскага "Дынама" — 36 (18), у "Энергетыка-БДУ" — 35 (18), у "Мінска" — 33 ачкі (20).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі