Брамнік мінскага "Дынама" Аляксандр Гутар стаў гульцом "Арэнбурга"

Брамнік мінскага "Дынама" Аляксандр Гутар стаў гульцом "Арэнбурга". Кантракт з дэбютантам расійскай прэм'ер-лігі беларус падпісаў у Аўстрыі, дзе на зборах знаходзіцца каманда. Пагадненне разлічана на адзін сезон, інфармуе "Прессбол". Як вядома, нядаўна ў "Арэнбург" перайшоў беларускі футбаліст Павел Няхайчык, з якім Гутар раней гуляў у складзе барысаўскага БАТЭ.

Аляксандру Гутару 27 гадоў. У складзе мінскага "Дынама" ён выступаў з 2014 года.