Вы тут

Брамнік "Мінска" Сяргей Верамко пасля матча абразіў суддзю

Сяргей Верамко / fcminsk.by

Брамнік ФК "Мінск" Сяргей Верамко пасля матча чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе з мінскім "Дынама" абразіў суддзю Віталя Севасцьяніка. Запіс пра гэта з'явіўся ў пратаколе. Верамко не гуляў у матчы, быў у запасе. Арбітра ён "злавіў" каля ўваходу ў падтрыбуннае памяшканне і абразіў "у нецэнзурнай форме", інфармуе pressball.by. Можна чакаць, што сітуацыю разгледзяць у Беларускай федэрацыі футбола.

Мінскае "Дынама" выйграла матч у "Мінска" з лікам 3:2. Адзін з галоў дынамаўцамі быў забіты з спрэчнага пенальці.

Сяргею Верамко 36 гадоў. Ён выступаў за клубы Беларусі, Украіны, Расіі. У 2008-2010 гадах быў брамнікам БАТЭ ў яе першыя паспяховыя еўракубкавыя сезоны. У "Мінску" ён з 2018 года.