Брамнік Аляксандр Гутар падпісаў кантракт з ФК “Тосна”

Брамнік Аляксандр Гутар падпісаў кантракт з ФК “Тосна”

Брамнік Аляксандр Гутар падпісаў кантракт з ФК “Тосна” з Ленінградскай вобласці. Ён разлічаны на адзін год, інфармуе прэс-служба клуба. Як вядома, “Тосна” ўпершыню ў гісторыі выйшла ў расійскую прэм’ер-лігу.

У мінулым сезоне беларус выступаў за расійскі клуб “Арэнбург”, які па выніках мінулага сезону з прэм’ер-лігай развітаўся. Гутар згуляў 12 матчаў, прапусціў 17 галоў. Пасля заканчэння чэмпіянату ён стаў свабодным агентам. Якраз з “Тосна” сышлі два брамнікі, і беларус атрымаў прапанову.

Аляксандру Гутару 28 гадоў. Да 2012 года ён выступаў за БАТЭ, пасля — у мінскім “Дынама”. У “Арэнбург” ён сышоў у мінулым годзе. З 2013 года Гутар выклікаўся ў нацыянальную зборную Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі