Вы тут

БПЦ апублікавала спіс святароў, якія памерлі ад наступстваў COVID-19

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Патрыяршы экзарх Беларусі Веніямін у Салігорску / church.by

Беларуская Праваслаўная Царква апублікавала спіс святароў, якія памерлі ад наступстваў COVID-19. Па стане на 13 снежня іх было 28, у тым ліку два архірэя. Сярод духавенства БПЦ зафіксавана 787 пацверджаных выпадкаў каранавіруса.

Восенню мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін заклікаў вернікаў прытрымлівацца рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя, не параўноўваць вакцынацыю з "прыняццем пячаткі антыхрыста". Святарам ён раіў быць адказнымі, калі вернікі будуць задаваць ім пытанні на гэтую тэму.

У БПЦ гаварылі пра неабходнасць выконваць у храмах, манастырах масачны рэжым і сацыяльную дыстанцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.