Вы тут

У Полацку Качанава сядзела пад чырвона-зялёным сцягам і іконай Хрыста

Хрыстос і Савет Рэспублікі / minzdrav.gov.by

5 ліпеня ў Полацку прайшло выязное пашыранае пасяджэнне прэзідыума Савета Рэспублікі. Абмяркоўвалася "грамадска-дзяржаўнае партнёрства ў вырашэнні праблем п'янства і алкагалізму", паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Прысутнічалі не толькі сенатары, мясцовыя кіраўнікі, чыноўнікі, але і праваслаўныя святары, у тым ліку і з Расіі, падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Побач з ёй сядзеў кіраўнік БПЦ мітрапаліт Веніямін, а за імі — ікона Хрыста і чырвона-зялёны дзяржаўны сцяг РБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.