БПЦ заклікала не параўноўваць вакцынацыю з "прыняццем пячаткі антыхрыста"

Адмова ад вакцынацыі можа быць абумоўлена праваслаўнай верай​ / church.by
Адмова ад вакцынацыі можа быць абумоўлена праваслаўнай верай​ / church.by

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін у сваім звароце да вернікаў заявіў, што "недапушчальна і грахоўна" распаўсюджваць ілжывыя вучэнні, якія ставяць знак роўнасці паміж вакцынацыяй і "прыняццем пячаткі антыхрыста". Як і сцвярджаць, што з дапамогай вакцынацыі таемна чыпіруюць людзей.

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы таксама абверг меркаванне аб тым, што прынцыповая адмова ад вакцынацыі можа быць абумоўлена праваслаўнай верай.

Веніямін заклікаў вернікаў прытрымлівацца рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя, а святарам нагадаў пра тое, што "пастырскае слова або парада" могуць стаць вызначальнымі, калі вернік задае пытанні аб вакцынацыі.

У БПЦ таксама паказалі на неабходнасць выконваць у храмах і манастырах масачны рэжым і сацыяльную дыстанцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі