Больш за 80% прададзеных у Беларусі ў лістападзе аўтамабілей — кітайскія
![Аўтамабілі маркі Geely](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/geely_4_11.jpg.webp?itok=nEAPLidl)
Аўтамабілі маркі Geely
У лістападзе салоны прадалі 3057 легкавых і лёгкіх камерцыйных аўтамабілей, у тым ліку 2689 легкавых. Сёлета гэта рэкордныя паказчыкі, распавялі ў Беларускай асацыяцыі аўтамабілістаў (БАЗА).
Па словах старшыні праўлення БАА Сяргея Варыводы, рынак новых легкавых аўтамабіляў у гэтым лістападзе ў параўнанні з лістападам мінулага года вырас на 340 %. Гэтаму спрыяюць як рост даходаў насельніцтва і камфортнае аўтакрэдытаванне, так і пашырэнне прапановы. Калі ў пачатку бягучага года аўтадылеры прапаноўвалі 35 мадэляў, то ў лістападзе — ужо 75. Пры гэтым доля прададзеных аўтамабіляў кітайскіх марак у лістападзе перавысіла 84%. З іх 70% — гэта аўтамабілі Geely, сабраныя ў Беларусі.
У БАА таксама адзначылі, што продажы электрамабіляў у Беларусі таксама растуць, але іх доля застаецца невялікай. У лістападзе дылеры прадалі ўсяго 53 машыны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.