Вы тут

Больш за 4 тысячы фур стаяць на беларускай мяжы

Фура на мяжы / sb.by

На мяжы Беларусі з Еўразвязам чакаюць выезду больш за 4130 фур, паведамляе Дзяржпамежкамітэт.

На беларуска-польскай мяжы перад пунктам пропуску "Бераставіца" сабралася больш за 420 фур, "Казловічы" — больш за 400.

Выезду ў Літву перад пунктам пропуску "Відзы" чакаюць больш за 280 фур, "Катлоўка" — звыш 300, "Каменны Лог" — звыш 600 фур, "Беняконі" — больш за 700, "Прывалка" — звыш 500 фур.

На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску "Грыгароўшчына" стаіць больш за 470 вялікагрузаў, "Урбаны" — звыш 460 фур.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.