Вы тут

Bloomberg: ЕС рыхтуе санкцыі супраць "Нафтана" і "Беларуськалія"

Суботнік на "Нафтане" / gazeta.naftan.by

ЕС разглядае новыя санкцыі супраць уладаў Беларусі, паведамляе Bloomberg са спасылкай на сваю крыніцу. Мяркуецца, што іх могуць агучыць у сераду разам з шостым пакетам санкцый супраць Расіі. Пад санкцыі могуць трапіць "Нафтан" і "Беларуськалій" (згадваецца яго экспартнае падраздзяленне Belarusian Potash Co.). Адзначаецца, што ўсе кампаніі "забяспечваюць значны даход рэжыму... Лукашэнкі". Ад сістэмы SWIFT могуць адключыць некалькі банкаў. Падставай для санкцый называецца садзейнічанне расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Крыніца дапускае, што санкцыі могуць прыняць ужо на гэтым тыдні, але яшчэ магчымыя змены.

Беларусь ужо знаходзіцца пад санкцыямі ЕС. З-за гэтага ў таго ж "Беларуськалія" ўзніклі праблемы з пастаўкамі прадукцыі за мяжу (у першым квартале экспарт знізіўся на 20%, далейшыя лічбы будуць яшчэ горшыя). Яе спрабуюць дастаўляць праз Расію. Нягледзячы на аптымізм беларускіх чыноўнікаў, санкцыі дзейнічаюць. Тая ж Індыя шукае замену калійным угнаенням з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.