Блогера "Шэрага Ката" асудзілі яшчэ на 15 сутак — агулам 120
У Мінску працягваюцца суды над удзельнікамі акцыяў у падтрымку незалежнасці Беларусі, якія адбыліся ў снежні 2019 года.
Відэаблогера Змітра Казлова (блогер "Шэры Кот") асудзілі на чарговыя 15 сутак, паведамляюць праваабаронцы з "Прававой ініцыятывы". Такім чынам, агулам Казлова асудзілі на 120 сутак. Пакуль што ён адседзеў 26 сутак, пасля чаго хлопца выпусцілі — нібыта, на час дэзінфекцыі ў ізалятары.
Першага амбасадара Беларусі ў Германіі Пятра Садоўскага аштрафавалі на 810 рублёў (30 базавых велічыняў). На столькі ж аштрафаваны вядомы перакладчык Лявон Баршчэўскі.
Кіраўнік аргкамітэта партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя "Народная Грамада" Мікалай Статкевіч аштрафаваны на 1350 рублёў (50 базавых).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.