Блогер MINSKI выпусціў новы ролік пасля амаль 2 месяцаў маўчання

MINSKI / Еўрарадыё
MINSKI / Еўрарадыё

Блогер MINSKI выпусціў новы ролік пасля амаль 2 месяцаў маўчання. Свежае відэа, якое называецца "СИМВОЛ ПРОТЕСТОВ БЕЛАРУСИ", прысвечана гісторыі бел-чырвона-белага сцяга.

Марат (сапраўднае імя блогера) не выпускаў новых відэа з пачатку верасня. Да гэтага ён кожную суботу дзяліўся з падпісантамі сваімі думкамі аб тым, што адбываецца ў краіне.

Відэа, якое датуецца 5 верасня, заканчваецца папярэджаннем аўтара аб часовым "творчым адпачынку": "З-за асабістых, не самых прыемных абставінаў я вымушаны спыніць вядзенне канала — на некалькі тыдняў! Усяго на некалькі тыдняў! Хто ведае: магчыма, праз некалькі субот мы сустрэнемся ў зусім іншай Беларусі, Беларусі здаровага сэнсу ".

Паўтары тыдні таму ў размове з Еўрарадыё MINSKI паабяцаў хутка вярнуцца з новым фарматам відэа. І ён сваё абяцанне стрымаў.

Зараз на ютуб-канале MINSKI амаль 260 тысяч падпісчыкаў. Марат "стрэліў" у пачатку 2017-га, калі ў сваіх відэа пачаў асвятляць пратэсты (не)дармаедаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі